Палітвязень Ілля Бохан зрабіў прапанову дзяўчыне падчас апошняга слова

Падчас спрэчак бакоў з апошнім словам выступіў Ілля Бохан, якому ў жніўні 2020 яшчэ не было 18 гадоў, паведамляюць naviny.online са спасылкай на праваабаронцаў «Вясны».

pinsk_miting_4.jpg


Паводле версіі абвінавачання хлопец удзельнічаў у «масавых беспарадках» тым, што кінуў у строй міліцыі алюмініевую банку, а таксама падышоў да дрэва, пачаў схіляць яго ўбок каб зламаць.
У сваім апошнім слове на судзе Ілля зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне: «Яна, у мяне ёсць ты. Кахаеш мяне? І ў любым выпадку дачакаешся? Прабач, што тады накрычаў на цябе. Я цябе вельмі моцна кахаю. Я ўдзячны Богу, што сустрэў цябе. Я хачу зрабіць табе прапанову. Янка, выходзь за мяне замуж».