Палітвязня Арцёма Хвашчэўскага асудзілі да года калоніі

15 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд футбольнаміу трэнеру Арцёму Хвашчэўскаму: адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня абвінавацілі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу.

Арцём Хвашчэўскі ў судзе.Фота: naviny.media

Арцём Хвашчэўскі ў судзе.Фота: naviny.media

Таксама суд прызнаў за Мінсктранс права на пакрыццё пазову, а пытанне яго памеру перадаў на вырашэнне ў грамадзянскім судаводстве.

Справу разгледзела суддзя Юлія Блізнюк.

Дзяржабвінаваўца — Аліна Касьянчык (яна ж выступала бокам абвінавачвання ў дачыненні да хлопца, які абразіў Дзмітрыя Балабу, а таксама ў крымінальнай справе супраць Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднавіць надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага).

Арцёму Хвашчэўскага абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх, а таксама заклікаў да іх іншых, у тым ліку, праз тэлеграм-каналы.

Палітвязень Арцём Хвашчэўскі — футбольны трэнер. Апошнія дзевяць гадоў жыў у Польшчы. Шмат гадоў гуляў у аматарскім футбольным клубе "Мінск Космас", затым, пасля пераезду, у Лізе Б-класа ў Польшчы. Ён вучыўся ў Польшчы ў AWF Вроцлаў, адначасова працаваў трэнерам у моладзевым футбольным клубе, а таксама займаўся запісамі і аналізам для польскай нацыянальнай зборнай і Экстракласа.

spring96.org