Палітвязня Міколу Статкевіча этапавалі ў Гомель
Сёння, 20 траўня, палітыка-палівязня Міколу Статкевіча этапавалі ў Гомель. Пра гэта паведаміла яго жонка Марына Адамовіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Марына Адамовіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, паведаміла, што, верагодна, з Жодзіна «вывезлі ўсіх — і Сяргея Ціханоўскага, і Ігара Лосіка».
«Міколу Статкевіча этапавалі сёння ў Гомель. Дзеля таго, каб высветліць гэта, прыйшлося ехаць у Жодзіна. Адмовіліся паведамляць на месцы (раней лёгка адказвалі пра любога. На Мікалая, верагодна, гэта не распаўсюджваецца).
Мяркую, з Жодзіна вывезлі ўсіх: і Сяргея
Ціханоўскага, і Ігара Лосіка (гэта ведаю дакладна). Ну, можа, хоць так пазнаёмяцца
яшчэ да "суда", які будзе разглядаць іх "супольнае
злачынства"».