Зноў затрымалі былога міліцыянта-палітвязня Кулакоўскага, які звольніўся пасля 9 жніўня
20 траўня ў Мінску затрымалі былога міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў тэлеграм-канале «Списки задержанных».
![kulakousky.jpg kulakousky.jpg](/img/v1/images/kulakousky.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Інфармацыю «Белсату» пацвердзіла Юлія, жонка Дзмітрыя Кулакоўскага:
«А 17:00 будзе суд. Забралі яго проста з дому. Рэчы засталіся. Я не здолела датэлефанавацца, вярнулася і зразумела. Патэлефанавала ў Ленінскі РУУС, і мне паведамілі, што ён у іх. І будзе накіраваны на Акрэсціна».
Працэс над затрыманым адбудзецца ў судзе Ленінскага раёну Мінска. У чым вінавацяць мужчыну, жонка пакуль не ведае.