Яшчэ восем чалавек прызнаныя палітвязнямі
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай, у якой назвалі імёны васьмі чалавек, прызнаных палітычнымі вязнямі.
Прозвішчы падае сайт Беларускага ПЭН-цэнтру.
Гэта Вадзім Сычык, Дзмітрый Янкоўскі, Уладзімір Жыхар,
Віктар Пархімчык, Дзмітрый Новік, Яўген Дамарацкі, Дзяніс Давыдулін,
Аляксандр Сячко.
Праваабаронцы канстатуюць непрапарцыйна жорсткія дзеянні
міліцыі пры іх затрыманнях, а таксама парушэнні прынцыпаў справядлівага
судовага разбору, неадэкватныя правапарушэнням прысуды ды іншыя фактары, якія
сведчаць, што пераслед указаных асобаў носіць палітычна матываваны характар,
а самі асобы з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.
«Лічым неабходным патрабаваць для дадзеных палітычных
заняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мераў і судовых
рашэнняў пры выкананні права на справядлівы судовы разбор і ліквідацыі
ўказаных фактараў, а таксама вызвалення іх з-пад варты з прымяненнем іншых
мер, якія забяспечваюць яўку ў суд», — заяўляюць праваабаронцы.
Паводле «Свабоды».