Дзмітрыя Кулакоўскага арыштавалі на 15 сутак за нібыта непадпарадкаванне міліцыянтам.
Былога міліцыянта-палітвязня забралі з дому і пазней адвезлі на Акрэсціна.
![kulakousky_1.jpg kulakousky_1.jpg](/img/v1/images/kulakousky_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзмітрыю Кулакоўскаму сёння прысудзілі 15 сутак, паведамляе «Белсат».
«Нібыта каля Ленінскага РАУС яго прынялі за асобу, падобную
да той, што брала ўдзел у несанкцыянаваным шэсці. Яму прапанавалі прайсці ў
РАУС праверыць асобу, пасля чаго ён пачаў супраціўляцца. Ён, вядома, гэта ўсё
на судзе зняпраўджваў», — распавяла жонка былога міліцыянта.
Арышт яна звязвае з актыўнымі выказваннямі свайго мужа.