Палітвязня Паўла Вінаградава перавялі ў Жодзіна
Цяпер палітвязню-блогеру трэба дасылаць лісты і паштоўкі на новы адрас.

Актывіста Паўла Вінаградава, якому надаўна прад'явілі абвінавачанне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 367 (паклёп у дачыненні прэзідэнта), арт. 130 (распальванне варожасці) і 342 (грубае парушэнне грамадскага парадку), перавялі ў Жодзіна.
Пра гэта ваведаміла жонка палітвязня Святлана Вінаградава. «У Паўла Вінаградава новая кватэрка: 222160, Мінская вобл, Жодзіна, Савецкая 22А, турма-8», — напісала яна.
Нядаўна скончылася следства па справе Вінаградава, і матэтыялы павінны былі накіраваць у пракуратуру для перадачы ў суд.