«Спадзяюся, вы працягваеце рухацца наперад». Віктар Бабарыка даслаў з калоніі ліст па-беларуску
Палітвязень Віктар Бабарыка даслаў з калоніі ў Наваполацку слухачцы «Еўрарадыё» беларускамоўны ліст.
«Страціць надзею і веру можна толькі тады, калі ты
страціш самога сябе, — піша ён. — Аднак спадзяюся, што вы ўсе працягваеце
рухацца наперад і не ўпадаеце ў адчай».
Летам мінулага года экс-банкір і апазіцыйны палітык быў
асуджаны на 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён прызнаны праваабарончай супольнасцю
палітвязнем.
Раней Бабарыка пісаў, што жыве ў калоніі «як у стужцы «Дзень сурка». «Толькі герой гэтага кіно меў магчымасць развівацца, а ў гэтым месцы з інтэллектуальным развіццём вядзецца барацьба», — дадаў ён.