Палітвязня Сяргея Моніча ў калоніі амаль тры месяцы трымаюць у ШІЗА
У ШІЗА вязняў утрымліваюць без пасцельнай бялізны і штодзёнага шпацыру.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя магілёўскай калоніі № 15 з 7 сакавіка амаль бесперапынна змяшчае Сяргея Моніча ў штрафны ізалятар. У ШІЗА вязняў утрымліваюць у вельмі жорсткіх побытавах умовах,без пасцельнай бялізны і штодзёнага шпацыру.
Сяргей — жыхар Заслаўля, мае двух непоўнагадовых дзяцей. Яго затрымалі 21 снежня 2020 года. У красавіку 2021 года судом Мінскага раёна быў асуджаны за нанясенне надпісаў «АМАП — забойцы», «3%» па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства), за нанясенне надпісу «Кубракоў — фашыст» па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), а таксама за захоўванне і перавозку наркатычнага сродку — марыхуаны масай 0,1 г без мэты збыту па ч. 1 арт. 328 КК да 3 гадоў калоніі.
Сяргея можна падтрымаць лістамі салідарнасці: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Сяргей Анатольевіч Моніч