Валерыя Касцюгова: Нас вырашылі зусім знішчыць, але я маю намер выжыць

Усе спробы «палепшыць» умовы прыводзяць да таго, што яны робяцца толькі больш жорсткімі. Палітолаг Валерыя Касцюгова распавяла з-за кратаў пра ўмовы на «Валадарцы»

valeryja_kascjuhova.jpg

Палітзняволеную Валерыю Касцюгову затрымалі амаль год таму — 30 чэрвеня 2021 года. Яе абвінавачваюць у змове з мэтай захопу ўлады (ч. 1 арт. 357 КК) і дапамаганні ў закліках да захопу ўлады (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 КК).

У пачатку красавіка Валерыя даслала ліст на волю, у якім выказалася пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў СІЗА-1, распавяла пра сваё здароўе і падзялілася кнігамі, якія чытала апошнім часам.

“Падобна на тое, што нас вырашылі зусім звесці ды знішчыць. Прычым, відаць, у імкненні адрэагаваць на міжнародную крытыку ўмоваў утрымання ў беларускіх турмах. Нас сталі лепш карміць. Але! Цяпер нельга ўзяць пустыя талеркі, г. зн. чалавечую ежу есці няма ў чым, калі не выкінуць турэмную. Таму каналізацыя пастаянна забіваецца патокамі баланды.

У турме бясконцыя праверкі. На практыцы гэта азначае, што мы ўвесь час у чаканні, падчас якога немагчыма сушыцца і праць адзежу, есці і чытаць, гуляць і нават хадзіць у прыбіральню, усе рэчы павінны быць схаваныя і камера павінна рабіць уражанне нежылой.

У камеры насупраць робяць рамонт. Гэта значыць, што ўжо 2 тыдня мы дыхаем выключна фарбай, алівай і падобным. Пашырылі пералік прадуктаў, якія можна сюды перадаваць (праўда, у аснове ўсё роўна пералік 50х), але на практыцы забаранілі сушаныя журавіны і дэкаратыўную касметыку. Мабыць, начальства вырашыла, што калі зняволеныя скардзяцца на недахоп паветра, трэба зрабіць прагулкі абавязковымі для ўсіх. Цяпер цесната ў прагулачных дворыках — і раней занадта маленькіх — стала такой, што пра фізкультуры даводзіцца забыцца. А час прагулкі скараціўся — бо двароў у 5 разоў менш, чым камер.

Праблемы ж перанаселенасці турмаў, недахопу фінансавання і пастаяннага (а не часовага) пражывання ў іх у рамках сістэмы выканання пакаранняў не вырашаюцца, гэтыя рэчы — заслуга іншых ведамстваў, таму ўсе спробы «палепшыць» умовы прыводзяць да іх ўзмацнення жорсткасці.

Але я мае намер выжыць. І нават атрымліваць задавальненне. Чытаю добрыя кніжкі. Ці не добрыя, а займальныя… У асноўным, па гісторыі рускай рэвалюцыі 1905-1917 гг. Цяпер "Бухарын" Коэна. Яшчэ Харарэ, Уэлма, Дайера, Капушынскага. Рэкамендаваць магу толькі Джэвел “100 найвялікшых хуліганак ў гісторыі”.

Як бачыш, амаль аднавілі функцыянальнасць правай рукі, пакуль не магу ёю толькі чысціць зубы, астатняе — магу. І хвароба, якая мяне мучыць з кастрычніка, падобна, усё ж такі праходзіць. Вушы і шыя баляць ўсё яшчэ, але нашмат менш, а горла — наогул не, вось ужо больш за месяц».

Падтрымайце Валерыю лістамі салідарнасці: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Валерыя Барысаўна Касцюгова