Жанчыну, якая напісала антываенны ліст у адміністрацыю Лукашэнкі, пачнуць судзіць 15 чэрвеня
15 чэрвеня ў Маларыцкім судзе распачнецца суд над палітзняволенай Людмілай Рамановіч. Суддзёй выступіць Таццяна Наўмовіч. Працэс будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, паведамляюць праваабаронцы.
![photo_2022_06_02_20_45_37.jpg photo_2022_06_02_20_45_37.jpg](/img/v1/images/photo_2022_06_02_20_45_37.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Людмілу Рамановіч затрымалі 4 красавіка, а потым змясцілі ў брэсцкае СІЗА. Жанчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы
камітэт.
Напачатку
сакавіка Рамановіч звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі
Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць
Украіны.