У Мінску за татуіроўкі пра «рускі ваенны карабель» затрымалі кіроўцу меддапамогі
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Мінска, які працуе кіроўцам медыцынскай дапамогі. Нагода — «экстрэмісцкія» татуіроўкі. Сярод іх — «БТ убивает», «Русский военный корабль, иди н***й», «Не быць скотам» і іншыя.

ГУБАЗіК сцвярджае, што паскардзіўся на кіроўцу «неабыякавы
грамадзянін», які стаяў за ім у чарзе ў краме і ўбачыў татуіроўкі.
У
«пакаяльным відэа» мужчына абяцае ў хуткім часе звесці надпісы лазерам, паведамляюць праваабаронцы.