У Маскве рэжысерка правяла перфоманс у падтрымку Украіны ў Дзень абароны дзяцей
Рэжысёрка Кацярына Селенкіна, чый фільм «Абыходныя шляхі» атрымаў спецпрыз у праграме «Тыдзень крытыкі», на фестывалі ў Венецыі ў 2021 годзе, спусцілася ў маскоўскае метро з лялькай-немаўлём і праехала больш за 20 станцый, праходзячы па вагонах і гучна кажучы:«Расійскія вайскоўцы забіваюць дзяцей ва Украіне».
«Вайна з Украінай, развязаная Расіяй, шмат у чым выціснутая са свядомасці расійцаў і публічных прастор Масквы. Заходзячы з немаўлём у акрываўленай пялёнкі ў метро, я імкнуся, каб сутыкнуць выпадковых мінакоў з невыносным і неверагодным. Якое, тым не менш, адбываецца ў гарадах, што знаходзяцца пад падаючымі бомбамі. Расійскія вайскоўцы забіваюць мірных жыхароў Украіны. Расійскія вайскоўцы забіваюць дзяцей. Мы павінны глядзець жаху вайны ў твар. Не вайне», — заявіла рэжысёрка, перадае ВВС.
Паводле яе слоў, яна чакала, што яе імгненна арыштуюць, таму спачатку размаўляла толькі з людзьмі, якія да яе звярталіся.
Пасажыры рэагавалі па рознаму: хтосьці выказваў словы падтрымкі і падзякі, хтосьці крычаў, некалькі чалавек казалі, што метро — не месца для падобнага і што яны не хочуць гэтага бачыць і чуць.
«Падтрымкі было вельмі шмат, хай нават ціхай. Напрыклад, музыка, які спяваў у вагоне, калі я праходзіла міма, заспяваў шэптам. Але ў нейкі момант у мой адрас паступіла шмат пагроз, у тым ліку некалькі чалавек, сказалі, што здадуць мяне паліцыянтам. Калі я выйшла з вагона і ўбачыла натоўп паліцэйскіх, а таксама людзей, якія накіроўваюцца да іх, я заскочыла ў дзверы, якія зачыніліся, і неўзабаве выйшла з метро. Я правяла ў метро каля гадзіны», — распавяла рэжысёрка.