Яшчэ адзін баец палка Каліноўскага паранены ва Украіне

Яшчэ адзін беларускі баец паранены падчас наступальнай аперацыі Узброеных сілаў Украіны, у якой удзельнічае полк імя Каліноўскага. Аперацыя адбывалася на поўдні Украіны.
Байцы палка Каліноўскага

Байцы палка Каліноўскага

Як стала вядома Е*рарадыё, беларускі добраахвотнік атрымаў раненне ў жывот. Цяпер ён у лякарні. Кажуць, жыць будзе.

Каліноўцы распавядаюць, што змусілі расіян адступіць і пакінуць адну са сваіх пазіцый. Беларускія байцы захапілі ў палон траіх вайскоўцаў з РФ.

Некалькі дзнё таму стала вядома пра раненне байца Дзяніса Урбановіча.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: