Экс-рэдактарка расійскага «Першага канала» Марына Аўсяннікава з'ехала ва Украіну
Былая журналістка расійскага «Першага канала» Марына Аўсяннікава пераехала ў Адэсу — горад, дзе яна нарадзілася. Уражанні ад убачанага яна апісала на сваёй старонцы ў Facebook.
«Родная
Адэса сустрэла мяне пустымі гатэлямі і замініраванымі пляжамі. Купацца
забаронена. Расійскія вайсковыя караблі пастаянна абстрэльваюць горад з мора.
Ніхто не можа спрагназаваць, куды прыляціць чарговы снарад», — распавяла
Аўсяннікава.
Яна
ўспамінае аб трапленні снарада ў шматпавярховы дом, дзе загінулі восем чалавек, у
тым ліку немаўля. Па словах Аўсяннікавай, «будаўнікі ўжо пачалі аднаўляць
разбураныя секцыі дома». Яна таксама распавядае, што ў памяць аб ваенных
злачынствах у Бучы, Ірпені і Марыупалі адэсіты размалявалі плот расійскага
консульства чорнай фарбай.
«Мільённы
горад апусцеў. Амаль палова яго жыхароў з'ехалі. Астатнія жывуць у пастаянным
страху», — піша журналістка.
Супрацоўніца
расійскага «Першага канала» Марына Аўсяннікава 14 сакавіка выйшла з
антываенным плакатам у жывым эфіры праграмы навін. Яе судзілі і аштрафавалі за «арганізацыю несанкцыянаванага публічнага мерапрыемства» на 30 тысяч
расійскіх рублёў (блізу $260).
Паводле «Еўрарадыё».