
«Санкцыі павінны быць яшчэ больш жорсткімі — у кантэксце
таго газу, які Расія можа прадаць, у кантэксце адключэння ўсіх расійскіх банкаў
ад сістэмы SWIFT. Я кажу ў асноўным аб «Газпрамбанку», які выкарыстоўваецца Расіяй у
сваёй прамысловасці», — заявіў ён.
Таксама неабходна ўвесці эмбарга на тэхналогіі, якія Расія
можа пастаўляць і выкарыстоўваць у сваёй прамысловасці.
Яблонскі падкрэсліў, што неабходна канфіскаваць расійскія
актывы ў Еўропе, а не проста замарозіць іх. Зрэшты, праца па гэтым пытанні ўжо
вядзецца.
Нагадаем, Савет Еўрасаюза афіцыйна зацвердзіў шосты пакет
санкцый супраць Расіі. Абмежавальныя меры ўведзеныя супраць 18 кампаній і 65
чалавек, якія так ці інакш датычныя да расійскай агрэсіі супраць Украіны. Таксама шосты пакет еўрапейскіх санкцый закрануў беларускіх фізічных і юрыдычных асоб.