Збярэм мільён подпісаў за ўступленне Беларусі ў ЕС!
Беларусам усяго свету прапанавалі падпісаць петыцыю і сабраць мільён подпісаў за ўступленне краіны ў Еўрасаюз.
Аўтары петыцыі звярнуліся да беларусаў усяго свету і патлумачылі, чаму петыцыя паўстала менавіта цяпер і чаму кожны голас патрэбны: «23-24 чэрвеня 2022 года на саміце ЕС разглядаецца прадастаўленне Украіне, Грузіі, Малдове статусу краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз. Беларусь можа ў чарговы раз застацца белай плямай на карце — краінай, выключанай з працэсаў еўраінтэграцыі. Аб'яднаемся, каб сказаць "Так!" свабоднай Беларусі ў складзе Еўрасаюза».
«Сабраўшы мільён подпісаў, мы можам паказаць жаданне беларусаў заняць сваё месца ў еўрапейскай сям'і», — лічаць аўтары петыцыі. На іх думку, гэта дасць магчымасць утрымаць міжнародную ўвагу да Беларусі.
«Гэта наш шанц заявіць аб сваім еўрапейскім выбары, аб тым, што беларусы не змірыліся з прыгнечаннем мірнага пратэсту, расійскай акупацыяй і навязаным удзелам у вайне з Украінай», — адзначаюць аўтары петыцыі.
Петыцыю можна падпісаць на Change.org. Падпісаная петыцыя будзе накіраваная ў інстытуты Еўрасаюза як выказванне волі беларусаў аб далучэнні да еўрапейскай сям'і. Ініцыятыва пра далучэнне Беларусі да Еўрасаюза прымеркаваная да саміту ЕС, які адбудзецца 23–24 чэрвеня, дзе будзе разглядацца прадастаўленне Украіне, Грузіі і Малдове статусу кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз.
Ідэю падтрымалі дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька, пісьменнік Уладзімір Някляеў, філосаф Вольга Шпарага, шэраг грамадскіх дзеячаў Беларусі і Літвы.