14 чалавек спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі
За мінулыя суткі незаконна пранікнуць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі спрабавалі 14 чалавек. Сярод іх грамадзяне Ганы, Гвінеі, Егіпта і Індыі.
![fuyw6g9wuaahyi_.jpg fuyw6g9wuaahyi_.jpg](/img/v1/images/fuyw6g9wuaahyi_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Інцыдэнты адбыліся на ўчастках Нараўка, Белавежа і Крынкі. Людзі незаконна перасеклі мяжу, перарэзаўшы калючы дрот, паведамляе reform.news са спасылкай на Памежную службу Польшчы.