КДБ скончыў папярэдняе расследаванне справы Фядуты, Кастусёва і Зянковіча
Следчае ўпраўленне КДБ завяршыла папярэдняе расследаванне крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і іншых злачынствах».

Па справе праходзяць пяць чалавек.
Юры Зянковіч абвінавачваецца па ч.1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч.1 арт.361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч.3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч.3 арт.130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).
Палітзняволеныя
Аляксандар Фядута і Рыгор Кастусёў — па ч.1 арт.357 КК (змова з
мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук — па ч.1 арт.342 КК (актыўны удзел у групавых
дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).