
Палітвязня затрымалі па «справе Аўтуховіча» нібыта за падрыхтоўку тэракта. Уладзімір Гундар мае інваліднасць другой групы — у яго няма нагі.
Спачатку
Уладзіміра Гундара вінавацілі ў тэрарызме, але пазней гэты артыкул быў зняты.
Цяпер Уладзіміру ставіцца ў віну ч. 1 арт. 285 (стварэнне злачыннай
арганізацыі) і ч. 2 арт. 357 (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным
шляхам).
Увесь час у зняволенні на Гундара аказваецца ціск. Яго змяшчаюць у карцар, а аднойчы падчас этапу прымусілі ісці без мыліц.
«Міліцыянты скулі яму рукі за спінай кайданкамі, забралі мыліцы і сказалі, што на загад следчага КДБ ён мусіць дабірацца да аўтамабіля самастойна. Уявіце: без нагі, без мыліцаў, з рукамі за спінай у кайданках», — паведамлялі сваякі.