Адвакатку Марыю Колесаву-Гудзіліну пазбавілі ліцэнзіі
Марыю Колесаву-Гудзіліну, якая раней абараняла палітвязняў, пазбавілі статусу адвакаткі. Пра гэта яна паведаміла ў твітары.
«Усё. Больш не адвакат. Скажу словамі Нэльсана Мандэлы: «Быць свабодным — значыць, не проста скінуць з сябе кайданы, але жыць, паважаючы і памнажаючы свабоду іншых». Так і жыву», — напісала юрыстка.
Пасля выбараў 2020-га Марыя Колесава-Гудзіліна была адвакаткай па справах палітвязняў Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча, Дзмітрыя Папова.