Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына не вызвалілі з карцара
Журналіста-палітвязня, аўтара «НЧ» Дзяніса Івашына, якога ў пазамінулую пятніцу змясцілі ў карцар на 7 сутак за чарговае «парушэнне правілаў унутранага распарадку», праз тыдзень усё ж не выпусцілі. Верагодна, яму прызначылі дадатковыя «суткі», піша «Гарадзенская праваабарона».
![photo_2022_11_12_16_30_15.jpg photo_2022_11_12_16_30_15.jpg](/img/v1/images/photo_2022_11_12_16_30_15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За што журналіст патрапіў у няміласць да адміністрацыі ПУ «Турма №1»
гэтым разам, невядома, як і нагода для папярэдняга «пакарання».
У каментары жонка Івашына Вольга выказала
меркаванне, што гэта можа быць або спробай псіхалагічнага ціску на журналіста з
незразумелай мэтай, або помстай за яе штодзённыя пасты, у якіх перыядычна
згадваюцца ў тым ліку і супрацоўнікі гарадзенскай турмы ў даволі негатыўным
кантэксце. Яна лічыць такія паводзіны абсалютна характэрнымі для служак
сістэмы, аднак неэфектыўнымі ў дачыненні як да Дзяніса, так і да яе самой. Ані
Дзяніс Івашын не пахіснецца ў сваёй пазіцыі і поглядах, ані Вольга Івашына не
перастане пісаць праўду пра мужа і пра ўсё, што вакол яго адбываецца падчас
палону.
![«Наган бязлітасна ўзняты»… «Наган бязлітасна ўзняты»… Журналіст-палітвязень Дзяніс Івашын даслаў з-за кратаў верш](/img/v1/images/dzjanis_ivaszyn_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Колькі сутак карцара дадалі палітвязню ў якасці
«пакарання», таксама невядома, сваякі Івашына будуць спрабаваць даведацца гэта,
рыхтуючы перадачы палітвязню.
Журналіст Дзяніс Івашын быў затрыманы пасля
публікацыі чарговай часткі расследавання пра былых беркутаўцаў, якія працавалі
ў мінскім АМАПе.
Дзяніс супрацоўнічаў як валанцёр з камандай
расследавальнікаў «InformNapalm», якая пісала пра ўплыў Расіі на Беларусь,
Сірыю, Украіну і іншыя краіны. Таксама Івашын працаваў у «Новым Часе», вядомы
публікацыямі пра рэстаран «Поедем поедим», пабудаваны побач з месцам масавых
расстрэлаў беларусаў у Курапатах.
Дзяніса Івашына абвінавацілі ва «ўмяшанні ў дзейнасць
міліцыянераў» і ў «здрадзе дзяржаве». Суддзя Гродзенскага абласнога суда
Валерый Раманоўскі прысудзіў палітзняволенаму журналісту, аўтару «Новага Часу»
Дзянісу Івашыну 13 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі, а таксама штраф у памеры
150 базавых велічынь.
![Пасольства Германіі даслала ліст падтрымкі журналісту Новага Часу Дзянісу Івашыну «Адсутнасць голасу Дзяніса Івашына з болем адчуваецца ў Беларусі»](/img/v1/images/dzjanis_ivaszyn_3.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)