Плюс 4 палітвязні ў Беларусі: цяпер іх 1425
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек. Цяпер у іх спісах 1425 палітычных зняволеных, але насамрэч іх нашмат больш.

Палітвязнымі прызнаныя:
Антон Лысаў, асуджаны на 10 гадоў калоніі паводле таго ж арт. 218 КК нібыта за падпал аўтамабіля старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
Захар Таразевіч, асуджаны на 7,5 года калоніі паводле арт. 218 КК («Наўмыснае знішчэнне маёмасці»);
Павел Лінкевіч, асуджаны да 7 гадоў калоніі паводле ч. 2 арт. 147 КК за неасцярожны наезд пры руху заднім ходам на аўтамабілі, ратуючыся ад адвольнага затрымання, на нагу супрацоўніка органаў унутраных спраў;
Міхаіл Зубкоў, асуджаны да трох гадоў «хіміі» паводле арт. 364 КК нібыта за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
