Палітзняволеная Марфа Рабкова: «Лісты ад беларусаў — гэта наогул неверагодны Космас»

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова — ужо 400 дзён за кратамі, нагадваюць праваабаронцы.

photo_2021_10_22_17_05_57.jpg

Марфа была затрыманая 17 верасня, калі вярталася дадому пасля ўручэння прэстыжнай прэміі "Арол" імя Яна Карскага. За больш чым год у зняволенні праваабронца схуднела на 20 кілаграмаў, перахварэла на кавід, страціла бацьку і бабулю.

Аднак Марфа Рабкова не губляе надзеі, што сітуацыя ў Беларусі зменіцца да лепшага. У адным з лістоў на волю яна піша:

«Да мяне дайшлі навіны, што пачалася шырокая кампанія па салідарнасці з праваабаронцамі. Такія падзеі натхняюць трымацца і прымнажаюць ўва мне душэўныя сілы.

А лісты ад беларусак і беларусаў — гэта наогул неверагодны Космас. Так чапаюць, што слёзы наварочваюцца на вачах. Але гэта добрыя слёзы падзякі і ўзаемнай цеплыні. Дзякуй, што памятаеце нас, перажываеце і падтрымліваеце!»

Падтрымайце Марфу, пішыце лісты на адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Марыі Аляксандраўне Рабковай