Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек

Па стане на 22 кастрычніка ў Беларусі 817 палітычных зняволеных.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні да Ганны Баран, Андрэя Кудзіка, па ч.1 арт. 342, арт. 368 (“Абраза прэзідэнта”), арт. 369 (“Абраза прадстаўніка улады”) КК – да Якава Якаўцава, па ч.2 арт. 293 (“Масавыя беспарадкі”) КК да Станіслава Філімонава, Сцяпана Дразда, а таксама накіравання да адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову Аляксея Спірыдонава, праваабарончыя арганізацыі прызналі іх палітвязнямі і заклікалі неадкладна вызваліць іх, а таксама іншых палітычных зняволеных.