Паляк зарабіў на беларускіх рабах мільён еўра

Дапамагалі 42-гадоваму мужчыну «адмываць» грошы дзве жыхаркі Паморскага ваяводства, паведамляе Белсат.

pl.png

Паліцыя выйшла на ашуканцаў у кастрычніку летась. Фірма падазраванага займалася нелегальным працаўладкаваннем іншаземцаў і мясцовых жыхароў на будоўлі ў Польшчы і Швецыі.
Шукалі ахвяраў праз рэкламу ў інтэрнэце і ў агенцтвах занятасці. Сярод працаўнікоў былі беларусы, украінцы, грузіны, малдаване. Людзей правяралі на ўспрымальнасць да маніпуляцыяў і паслухмянасць.
З імі не падпісвалі ніякіх дамоваў або падрыхтоўвалі на мове, якой яны не маглі зразумець, забіралі пашпарты, не выплочвалі заробку або толькі яго мізэрную частку. Нязгодным пагражалі дэпартацыяй, запалохвалі, прыніжалі і нават білі.
Злачынцы маглі прымусіць да працы больш за 540 чалавек і зарабіць больш як 4,5 млн злотых (больш за 1 млн еўраў).
Атрыманыя сродкі мужчына ўкладваў у свой легальны бізнес.
Затрыманых жанчын абвінавачваюць у адмыванні грошай. Мужчыну арыштавалі на тры месяцы. Справай займаецца пракуратура Гданьску. Яму прад’явілі абвінавачванне ў гандлі людзьмі. За гэта яму пагражае ад 3 гадоў турмы.