Памёр беларускі пісьменнік Мікола Гілевіч

14 сакавіка памёр беларускі пісмьменнік, журналіст і перакладчык Мікола Гілевіч (псеўданім — Мікола Гіль). Яму было 85 гадоў.

Мікола Гілевіч. Фота з сацсетак

Мікола Гілевіч. Фота з сацсетак


14 сакавіка не стала беларускага пісмьменніка, журналіста і перакладчыка Міколы Гілевіча. Яму было 85 гадоў.
Мікола Гілевіч (псеўданім Мікола Гіль) — выпускнік філфака БДУ. Доўгі час ён быў рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (у яе зорныя часы — 1990-1997) і часопіса «Мастацтва» (2004-2008). Аўтар больш чым дзясятка кніг.
Мікола Гілевіч — брат народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (1931-2016).
Паводле «Еўрарадыё».