Партыя БНФ прапануе змяніць парадак набыцця лекавых сродкаў па рэцэптах
19 лістапада старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч накіраваў у Міністэрства аховы здароўя прапановы Партыі БНФ па ўдасканаленьні працы з рэцэптамі на набыццё лекаў.

Гэты зварот быў выкліканы тым, што цягам апошняга месяца дзейнічае палажэнне, паводле якога рэцэпты на набыццё лекаў маюць аднаразовы характар і павінныя пакідацца ў аптэцы.
19 кастрычніка пачаў дзейнічаць новы парадак выпіскі рэцэптаў для набыцця лекаў. Новы парадак прадугледжвае, што пры набыцці лекавых сродкаў за поўны кошт выпісаныя рэцэпты павінныя заставацца ў
аптэцы. Гэтае новаўвядзенне выклікала шматлікія нараканні з боку грамадзянаў. Цягам апошняга месяца, калі дзейнічае новы парадак, у партыю паступілі шматлікія скаргі грамадзянаў на нязручнасці і
перашкоды ў набыцці лекаў.
narodny.org