Пасля вечнага смогу кітайцаў прыцягвае чыстае паветра Беларусі
Колькасць турыстаў з КНР у Беларусі штогод будзе павялічвацца на 12-15%, лічыць намеснік міністра спорту і турызму Беларусі.
Беларусь разлічвае, што штогадовы рост турплыні з КНР складзе 12-15%, улічваючы ўвядзенне бязвізавага рэжыму паміж нашымі краінамі са жніўня 2018. За 9 месяцаў гэтага года Беларусь наведалі больш за 17 тысяч грамадзян Кітая — на 4,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2017-га. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец, піша mlyn.by.
— Пастаянны густы змог ахутвае прамысловыя гарады Кітая. Там шмат фабрык, якія вылучаюць небяспечныя рэчывы. Жыхары Пекіна і іншых мегаполісаў выходзяць з хаты ў масках, ватна-марлевых павязках. Таму кітайскіх турыстаў, вядома, прыцягвае беларуская прырода. Кітай з'яўляецца для нас вельмі перспектыўным мэтавым рынкам, — распавёў намеснік міністра.
Кітайцаў таксама цікавіць «чырвоны турызм» — наведванне памятных месцаў, звязаных з гісторыяй камуністычнай партыі і рэвалюцыйным мінулым нашай краіны. Гасцей з КНР прыцягваюць і замкавыя комплексы Беларусі.
Каб, было больш, неабходная маштабная інфармацыйная кампанія. Не будзе звестак аб краіне — не будзе і патоку падарожнікаў з-за мяжы. Па словах намесніка міністра Міхаіла Партнога, такая рэклама ў Кітаі каштуе вельмі дорага:
— Інфармацыі аб нашай рэспубліцы пакуль вельмі мала. Працуем над гэтым, завабліваем. Сёння ва ўсіх абласных цэнтраў Беларусі ёсць гарады-пабрацімы ў Кітаі. Напрыклад, паказаць 15 разоў 30-ці секундны тэлеролік, каб людзі яго ўспрынялі, каштуе 90 тысяч еўра. Эфект ад усіх маркетынгавых мерапрыемстваў мы атрымаем дзесьці праз паўтара года.