Пашпарты з крамлёўскімі вежамі для беларусаў... ФОТАФАКТ
У сталічных шапіках «Белсаюздруку» мінчукам прапаноўваюць вокладкі на пашпарт з выявай... панарамы Масквы, Крамлём і Чырвонай плошчай.
Гэты здымак быў зроблены ў шапіку «Белсаюздруку» ля выхаду з метро «Парк Чалюскінцаў». Цікава, што пакупнік нават не мае альтэрнатывы: побач не апынулася вокладак з выявай афіцыйнага гербу Беларусі ці, скажам, панарамай Мінску.
Яшчэ цікавей, што вытворца вокладкі знаходзіцца зусім не ў Саратаве ці Тамбове, пра што сведчыць цэннік на тавары: ПТУП «Делка» можна адшукаць у в.Мотарава Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці.