«Перадае прывітанне і абдымашкі». Сястра Уладзіміра Калача з Irdorath распавяла пра спатканне з братам
Сястра музыкі гурта Irdorath Уладзіміра Калача атрымала спатканне з братам-палітвязнем. Сваімі уражаннямі Валянціна Калач падзялілася ў Facebook.
«Учора я і мой брат наведалі Вову, — пішаВалянціна Калач. — Ён трымаецца добра, былі
змены па камеры і яго ўмовы сталі горшыя, але зараз яго вярнулі туды, дзе
ён быў доўгі час, і таму настрой яго палепшыўся.
Ён да слёз перажывае аб Надзі і аб яе здароўі (зубы). За
сябе не хвалюецца, кажа, што добра ладзіць з людзьмі, таму ўсё будзе добра. Ён
кожную хвіліну думае толькі пра Надзю і пра доўгае расстанне, гэта цяжка.
Вова вельмі ўдзячны ўсім, хто хвалюецца за іх лёс, прачытаў
вашыя каментары і зразумеў, што падтрымка ёсць, ад гэтага становіцца
спакайней».
«Усім, хто перажывае за іх лёс, — дадала Валянціна Калач напрыканцы, — Вова вялікае перадае прывітанне і абдымашкі, ваша падтрымка вельмі важная!»
Нагадаем, 14 снежня мужу і жонцы Уладзіміру і Надзеі Калач прысудзілі па 2 гады зняволення за ўдзел у леташніх пратэстах, падчас якіх Irdorath граў музыку.