
— Мне вельмі хацелася, каб прыйшлі нарэшце ў нашу краіну, у нашы сем'і і нашы душы часы, калі ты б чуў у навагодніх віншаваннях фразы тыпу: адыходзячы год быў выдатны, але новы будзе яшчэ лепш, — цытуе Віктара Бабарыку яго прэс-служба. — Бо мы гэтага вартыя! Мы паводзілі сябе вельмі добра ў адыходзячым годзе, і Дзед Мароз заахвочвае наш рух да добрага і светлага. Цуд прыходзіць да цудоўных людзей. А такіх сярод беларусаў — большасць! Шчасця, дабра і веры ў сябе!