У Анжалікі Борыс у СІЗА значна пагоршыўся стан здароўя
У старшыні «Саюза палякаў Беларусі» Анжалікі Борыс у СІЗА значна пагоршыўся стан здароўя, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя».
![Анжаліка Борыс. Фота: facebook.com Анжаліка Борыс. Фота: facebook.com](/img/v1/images/105979717_3113317838788207_7939764882523037759_n_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Анжаліка Борыс. Фота: facebook.com
У старшыні «Саюза палякаў Беларусі» Анжалікі Борыс у СІЗА значна пагоршыўся стан здароўя. Паводле старшыні «Саюза палякаў» Марэка Занеўскага, Борыс «неабходная дапамога лекараў».
Занеўскі заявіў, што арганізацыя, адвакаты і польскія ўлады спрабуюць рабіць усё, каб Борыс атрымала медыцынскую дапамогу, але пакуль безвынікова. Ён дадаў, што з Анжалікай Борыс і журналістам Андрэем Пачобутам«няма сувязі».
Анжаліка Борыс — фігурантка «справы палякаў», у рамках якой быў арыштаваны і журналіст Андрэй Пачобут. Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Борыс і Пачобута палітычнымі вязнямі і дамагаецца іх вызвалення, такую ж пазіцыю маюць і ўлады Польшчы.