Пенсіянер з Беларусі кінуў у маўзалей Леніна бутэльку з фарбай
Пажылы мігрант з Беларусі затрыманы напярэдадні на Краснай плошчы ў Маскве пасля таго, як кінуў у маўзалей Леніна бутэльку з фарбай.
Пра гэта паведамілі "Інтэрфаксу" ў праваахоўных органах.
Паводле слоў сведкі, у нядзелю каля 14:00 невядомы, праходзячы па Краснай плошчы, выхапіў з пакета шкляную бутэльку і кінуў яе ў бок Маўзалею. У выніку ўваход у будынак з левага боку апынуўся заліты зялёнай фарбай.
Мужчына быў неадкладна затрыманы і дастаўлены ў аддзел МУС, дзе высветлілася, што гэта 78-гадовы ўраджэнец Беларусі, які пражывае ў Маскве. Ён адмовіўся патлумачыць свой учынак, і запатрабаваў выклікаць журналістаў і прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта, сказаў суразмоўца агенцтва.
Ён дадаў, што лекары хуткай дапамогі шпіталізавалі мужчыну ў адну з псіхіятрычных бальніц сталіцы.
Па папярэдніх дадзеных, мужчына шмат гадоў судзіцца са сваёй кіруючай кампаніяй, але ўсе суды прайграе, што і падштурхнула яго на гэты ўчынак, сказала крыніца.
Ён удакладніў, што мужчына аспрэчвае адмову ўладаў кампенсаваць яму выдаткі на ўстаноўку водалічэбнікаў, а таксама высокі кошт жыллёва-камунальных паслуг.
Наступствы таго, што адбылося былі ліквідаваныя на працягу паўгадзіны, дадаў суразмоўца "Інтэрфакса".
Паводле: Хартыя 97