Усплёску цэн у Беларусі чакаць не варта — Калтовіч
Усплёску цэн у Беларусі чакаць не варта, заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" міністр гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч, паведамляе БЕЛТА.

"Мы вельмі доўга ішлі да той сістэмы, якая сёння існуе, паступова, выверана прымаючы рашэнні па лібералізацыі цэнаўтварэння. Са студзеня цэны не рэгулююцца ні ў вытворцы, ні ў прадаўца", — сказаў міністр.
Паводле яго слоў, застаўся адзін механізм для рэгулявання цэн — увядзенне мараторыя на асобныя групы тавараў тэрмінам да 90 дзён. "Гэтыя рашэнні будуць прымацца на аснове маніторынгу, аналізу сітуацыі. Яны прымаюцца на ўзроўні пастановы Савета Міністраў", — адзначыў Уладзімір Калтовіч.
Ён удакладніў, што па выніках студзеня кошты на прамысловыя і харчовыя тавары выраслі нязначна. "Усплёску цэн чакаць не варта", — падкрэсліў міністр.
Паводле: БЕЛТА