Першы энергаблок Беларускай АЭС запусцяць у лістападзе 2018 года, другі — у ліпені 2020-га
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі галоўны інжынер ДП "Беларуская АЭС" Анатоль Бондар
"Дата ўводу першага энергаблока —лістапад 2018 года, другога энергаблока — ліпень 2020 года. Зараз працы вядуцца так, што розніца па часе ўводу першага і другога энергаблокаў можа скараціцца — такая сітуацыя назіралася і падчас уводу замежных атамных станцый", — распавёў Анатоль Бондар.
У 2015 годзе работы паралельна вяліся на двух энергаблоках станцыі, пабудаваныя будынки вучэбна-трэніровачнага цэнтра і пажарнага дэпо. Адначасова працы працягваюцца ў будынках рэактараў першага і другога энергаблокаў, турбінных аддзяленнях, будынках кіравання, бяспекі, на рэзервовых дызельных электрастанцыях, градзірні, у адміністрацыйна-бытавым корпусе. Усе работы на пляцоўцы АЭС выконваюцца па графіку, канстатаваў галоўны інжынер.
Беларуская АЭС — праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца ў 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2 400 (2х1 200) МВт.