Першы ў Беларусі «каталіцкі клас» адкрыюць у гомельскай школе

У гомельскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 34 абвешчаны набор у першы клас з духоўным ухілам каталіцкага кірунку.



katalicki_klas.jpg

Клас плануецца адкрыць у наступным навучальным годзе. Ініцыятарам адкрыцця першага ў Гомелі і Беларусі «каталіцкага класа» стала дырэктар САШ № 34 Жанна Міхайлаўна Бондарава.
— Мы падумалі пра тое, што ў Гомелі ёсць праваслаўныя класы, габрэйскія, але няма каталіцкіх, таму вырашылі стварыць яго ў нашай школе з мэтай духоўна-маральнага выхавання дзяцей — кажа Жанна Міхайлаўна. — Мы разлічваем, у першую чаргу, на вернікаў мясцовай рымска-каталіцкай царквы, якія будуць дапамагаць нам у выхаванні дзяцей у гэтым класе, распавядаць пра каталіцкія традыцыі. У цэлым, навучальны працэс будзе такім жа, як і ва ўсіх класах, а ў гэтым плануем не толькі праводзіць факультатыўныя заняткі, але і адзначаць у школе каталіцкія святы, ездзіць з экскурсіямі па старадаўніх касцёлах, арганізоўваць разнастайныя сустрэчы. І я, і мае намеснікі ахрышчаны ў праваслаўі, але ж у горадзе шмат каталікоў, якія маглі б прыводзіць да нас сваіх дзяцей.
Паводле katolik-gomel.by