Плюс 1787, мінус 9. Мінздароўя абвесціла статыстыку інфікаваных і памерлых ад COVID-19
За дзень у краіне афіцыйна выяўлена 1787 новых выпадкаў заражэння каронавірусам. Колькасць лятальных зыходаў — девяць, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Паводле Мінздароўя, за апошні дзень у Беларусі
медыкі зарэгістравалі 1787 пацыентаў з COVID-19. За гэты ж час выпісалі 1797
пацыентаў.
Агулам з пачатку пандэміі ў Беларусі выявілі 256 959 асобаў са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 244 941 пацыентаў, у якіх раней быў
пацверджаны каронавірус.
«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны
памерлі 1 773 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», — паведамляе
Мінздароўя.
Афіцыйна паведамляецца, што за апошні дзень памерлі дзевяць
асобаў ад каронавіруса.