За суткі ў Беларусі выявілі 1732 новых пацыента з COVID-19
Міністэрства аховы здароўя апублікавала свежую статыстыку па каронавірусе. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1732 пацыенты з COVID-19. Агульная колькасць выяўленых выпадкаў захворвання з пачатку пандэміі на тэрыторыі краіны склала 258691 чалавек.

За суткі выпісаныя 2236 пацыентаў. Ачунялі 247177 чалавек з пацверджаным раней каронавірусам, піша REFORM.by.
З учорашняга дня зарэгістравана 10 смерцяў, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 1783 пацыента з COVID-19.
Усяго ў Беларусі праведзена 4 577 305 тэстаў, з якіх 19358 выканана за мінулыя суткі.