Навукоўцы назвалі ўзроставую групу, якая распаўсюджвала каронавірус актыўней за іншых
Галоўнымі распаўсюджвальнікамі COVID-19 у ЗША восенню 2020 года назвалі дарослых ва ўзросце 20–49 гадоў (і асабліва дарослых ва ўзросце 35–49 гадоў), паведамляе tut.by.

Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Імперскага каледжа Лондана. Праца апублікаваная ў часопісе Science, піша EurekaAlert.
Аўтары выкарыстоўвалі даныя смартфонаў 10 мільёнаў карыстальнікаў у ЗША, каб прааналізаваць месцы наведванняў інфікаваных і іх кантакты. Узроставую групу ад 20 да 49 гадоў навукоўцы назвалі "асноўнай рухаючай сілай эпідэміі ў ЗША" і прапанавалі задумацца пра дадатковыя меры прафілактыкі, на яе нацэленыя.
Аўтары навуковага даследавання падкрэслілі, што адкрыццё восенню школ, хоць і існавалі ўяўленні пра значную ролю дзяцей і падлеткаў у распаўсюдзе інфекцыі, істотна не змяніла яе дынаміку.