Польскія фанаты ўзнялі беларускамоўны банер
Падчас футбольнага матча «Ягелонія» (Беласток) — «Пяст» (Глівіцы), які адбыўся ў Беластоку 26 жніўня, фанаты «Пяста» ўзнялі беларускамоўны банер: «Ужо 6 год БАТЭ нам як браты».

Тым самым фанаты польскага футбольнага клуба «Пяст» адзначылі ўгодкі партнёрскіх адносін з актыўнымі заўзятарамі беларускага клуба «БАТЭ», якія на фанацкім слэнгу называюцца словам «згода».

Гэта азначае, што ўжо 6 гадоў фанаты «БАТЭ» і «Пяста» рэгулярна прыязджаюць падтрымаць адзін аднаго на матчах нацыянальнага першынства і на еўракубкавых турнірах. Напрыклад, гэтым летам фанаты «Пяста» прысутнічалі на гасцявой для барысаўчан сустрэчы Лігі чэмпіёнаў у Празе.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя