Польскі ўрад дапаможа рэпатрыянтам з былых савецкіх рэспублік

Польскі ўрад гатовы дапамагчы ўсім палякам з Усходу, якія хочуць вярнуцца ў краіну.

www.kik.waw.pl

www.kik.waw.pl


Заявіў аб гэтым кіраўнік пастаяннага камітэту Рады міністраў Хенрык Кавальчык (Henryk Kowalczyk), піша Польскае радыё.
Дзяржаўная дапамога будзе абапірацца, між іншым, на фінансавую і жыллёвуюпадтрымку для рэпатрыянтаў.Няма дакладных дадзеных аб паляках, якія хацелі б вярнуцца ў Польшчу з былых савецкіх рэспублік. Гаворыцца пра 10-35 тысяч чалавек.
Да ўступлення ў сілу паправак да Закону аб рэпатрыяцыі, была магчымасць прыцягнуць палякаў з Усходу, але толькі па добрай волі мясцовага самакіравання. Мясцовыя ўлады павінны былі запрасіць рэпатрыянтаў.
— Урад партыі "Права і справядлівасць" нясе адказнасць за рэпатрыяцыю, а не муніцыпалітэты. Мясцовыя органы няхай аказваюць падтрымку, мы будзем супрацоўнічаць, але адказнасць нясе польскі ўрад, – зазначыў Кавальчык.
У красавіку гэтага года парламент прыняў папраўкі да Закона аб рэпатрыяцыі, падрыхтаваныя ўрадам. Дакумент тычыцца асоб дэпартаваных савецкімі ўладамі ў азіяцкія рэспублікі Савецкага Саюзу, а таксама нашчадкаў гэтых людзей.
У адпаведнасці з законам, муніцыпалітэт, які хоча прыняць рэпатрыянта, павінен забяспечыць кватэру, па меншай меры, на два гады. Дзяржбюджэт выдзеліць мясцовым уладам 25 тысяч. злотых на аднаго рэпатрыянта.