Польшча пабудуе яшчэ адзін плот на мяжы з Беларуссю
Памежная служба Польшчы абвясціла тэндар на будаўніцтва новай агароджы з электроннымі сістэмамі сачэння на мяжы з Беларуссю на рацэ Буг. У агароджы будзе прыкладна 4500 камер, цеплавізараў і датчыкаў руху.
Даўжыня агароджы плануецца ў 172 кіламетры. Польскія кампаніі могуць падаць заяўку на ўдзел у тэндары да 22 верасня. Пераможцу мусяць абвясціць да сярэдзіны лістапада, каб выбраны падрадчык мог пачаць будаўніцтва ўжо сёлета, паведаміў польскі міністр унутраных спраў Мар'юш Каміньскі, піша «Свабода».
Польшча ўзводзіла 206-кіламетровую загароду ўздоўж мяжы з Беларуссю са студзеня 2022 года па чэрвень 2023-га. Будаўніцтва фізічнага бар’ера стала рэакцыяй Варшавы на патокі мігрантаў з вясны 2021 года, якія імкнуліся незаконна трапіць у краіны ЕС з беларускай тэрыторыі. Яе вышыня — 5 метраў. На ўзвядзенне загароды сышло 49 тысяч тон сталі. Таксама ўздоўж польска-беларускай мяжы з’явілася 2,5 тысячы камер відэаназірання.
Беларусь паскардзілася на Польшчу ў ААН. Беларускія ўлады заявілі, што сцяна на польска-беларускай мяжы з’яўляецца пагрозай для біяразнастайнасці Белавежскай пушчы.