Прадпрымальнік Ігар Скарынін: «У нас ёсць шанцы пабудаваць краіну, у якой будзе хацецца жыць»
«Уласнаручна ствараць краіну сваёй мары значна цікавей, чым з'ехаць — і ўспадкаваць кавалачак чужога дабрабыту». Ветэран беларускага бізнесу — пра тое, чаму не з'едзе з Беларусі.
— Вядома, мне хочацца з'ехаць. І хацелася заўсёды, — піша Ігар Скарынін. — І прычыны гэтага не толькі ў тым, што для мяне значна натуральней заходняя ветлівасць пры захаванні дыстанцыі, чым наша адкрытасць, на шляху да якой неабходна пераадолець калючасць; не толькі ў няўменні адчуваць сябе тут «сваім» і ўжо сапраўды не ў кантрасце паміж тамтэйшым дабрабытам і тутэйшай неўладкаванасцю.
Прычыны — хутчэй у стомленасці ад звыклага падскурнага адчування глыбіннай варожасці дзяржавы да асобы і ў вострай патрэбы безумоўнага прызнання ўсімі пачуцця ўласнай годнасці кожнага.
Але так атрымалася, што, змагаючыся тут за сваё жыццё і ўладкоўваючы свой невялікі свет, мы аазаліся ўцягнутыя ў значна больш маштабны і нашмат больш натхняльны праект, чым проста дача-машына-кватэра. Падобна на тое, у нас ёсць шанцы пабудаваць краіну, у якой будзе хацецца жыць.
Гарантый поспеху няма.
І сапраўды, мы пакуль пад уладай цёмных сіл.
Але ўласнаручна ствараць краіну сваёй мары значна цікавей, чым з’ехаць — і ўспадкаваць кавалачак чужога дабрабыту.
Менавіта таму я нікуды не паеду.
Паводле gazetaby.info