Прадстаўнікі Мінабароны трох краін дамовіліся аб задачах вучэнняў «Славянскае братэрства — 2018»
Прадстаўнікі абаронных ведамстваў Расіі, Сербіі і Беларусі дамовіліся аб задачах сумесных тактычных вучэнняў «Славянскае братэрства — 2018», паведамілі ў суботу ў Мінабароны РФ.
![Здымак tut.by Здымак tut.by](/img/v1/images/vdv_brest_6.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Здымак tut.by
«Ваенныя эксперты ў ходзе работы ўзгаднілі тэматыку маючых адбыцца расійска-беларуска-сербскіх вучэнняў і абмеркавалі пытанні, якія тычацца сумеснай падрыхтоўкі воінскіх падраздзяленняў для вядзення вучэбна-баявых дзеянняў пры выкананні контртэрарыстычных задач ва ўмовах інфармацыйнага ўздзеяння», — сказалі ў расійскім вайсковым ведамстве.
Сустрэча прадстаўнікоў абаронных ведамстваў прайшла ў Новарасійску.
Яны таксама дамовіліся пра месца і час правядзення другой канферэнцыі, на якой будзе зацверджаны задума і ўзгоднены характар дзеянняў падраздзяленняў, якія прыцягваюцца да ўдзелу ў вучэннях.
Сумесныя тактычныя вучэнні «Славянскае братэрства — 2018» пройдуць у чэрвені ў раёне Наварасійска.
У 2017 годзе «Славянскае братэрства» праходзіла на палігоне «Брэсцкі» на тэрыторыі Беларусі. У вучэннях прынялі ўдзел больш за 300 вайскоўцаў Пскоўскай дэсантна-штурмавой дывізіі ПДВ Расіі, звыш 400 вайскоўцаў 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Сіл спецыяльных аперацый Беларусі і 50 ваенных спецыяльнай брыгады Сербіі. Былі задзейнічаныя таксама ваенна-транспартныя самалёты Іл-76МД ВКС РФ, самалёты і верталёты ВПС Беларусі.
Паводле tut.by