Праезд на чыгунцы падаражаў у сярэднім на 33%
У Беларусі падаражаў праезд на чыгунцы — у сярэднім на 33%. Павышэнне тарыфаў прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі, якое ўжо набыло моц. Падаражанне закранула праезд і перавоз багажу на гарадскіх і рэгіянальных лініях эканом-класа, на рэгіянальных лініях бізнэс-класа, міжрэгіянальных лініях.
Тарыф на праезд на гарадскіх лініях па адным напрамку павысіўся з 6,6 да 8,8 тысячы рублёў (у межах аднаго тарыфнага пояса). Тарыф на праезд у межах двух тарыфных паясоў па адным напрамку
складае 10 400 рублёў (дагэтуль — 7 800), па двух напрамках — 19 200 (дагэтуль — 14 400 рублёў).
Паведамляецца, што кошт праезду ад станцыі Мінск-Пасажырскі да Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" не змяніўся, ён складае 25 тысяч рублёў (ад Смалявічаў да аэрапорта — 14
600).
На рэгіянальных лініях эканом-класа тарыф за адну зону (а гэта 5 км) складае 1600 рублёў (дагэтуль — 1200 рублёў), за 1 кіламетр — 160 рублёў замест цяперашніх 120 рублёў. Кошт
праезду на міжрэгіянальных лініях эканом-класа з Мінска да абласных цэнтраў павялічыўся ад 12,5 тысячы да 26,5 тысячы рублёў (у залежнасці ад адлегласці паездкі і тыпу вагона).
Як інфармуе БЕЛТА, у Мінэканомікі падаражанне тлумачаць жаданнем паэтапна ліквідоўваць стратнасць перавозак пасажыраў па чыгунцы. Таксама стаіць мэта прыбраць дыспрапорцыі ў кошце праезду на
цягніках і ў аўтобусах.
Паводле "Еўрарадыё"