Прапагандыст у тэлеэфіры не змог памножыць дзве простыя лічбы
Прапагандыст Ігар Тур у эфіры тэлеканала АНТ паспрабаваў ацаніць, колькі заробіць лукашэнкаўскі бюджэт на продажы кватэр, што належаць беларусам, якія сталі фігурантамі крымінальных спраў праз арганізацыю і ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду.

Илюстрацыйнае фота з zviestki.info
«Давайце палічым. У сярэднім, калі 100 000 долараў за кватэру памножыць на 257, атрымаем крыху больш за 2,5 мільёны долараў. Калі шчыра, гэта слёзы», — сказаў Тур.
Прапагандыст у эфіры альбо здзейсніў элементарную арыфметычную памылку, альбо схлусіў. На самай справе агульны кошт 257-мі кватэр па 100 тысяч долараў будзе вышэйшы ў дзесяць разоў — гэта значыць 25,7 мільёна долараў.
Далей прапагандыст заявіў, што апроч фігурантаў «справы КС», ёсць і іншыя беларусы, у якіх на радзіме арыштавалі нерухомасць па палітычных справах. Іх колькасць, па словах Тура, «падыходзіць да тысячы».
Раней паведамлялася, што СК завёў крымінальныя справы на 257 удзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду.
Паводле Наша ніва, Reform.news
Глядзіце таксама
