Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек

Гэтыя асобы прызнаныя палітычнымі зняволенымі за «правамерную рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў». Як адзначаецца ў заяве, павялічылася колькасць выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

_kaljuczka___drot___njavolja___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo_2.jpg


Праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў:

Васіль Чых, асуджаны па арт. 369-1 КК «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» да 1 году і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;

Наталля Леановіч, асуджана па ч. 1 арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Віктар Хлябец, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Юрый Голік, асуджаны па ч. 2 арт. 367 КК за паклёп на Лукашэнку да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Уладзіслаў Плюшчоў, асуджаны па арт. 188 і 369 КК за паклёп і абразу прадстаўніка ўлады да двух 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Валерый Кліменчанка, асуджаны па ч. 1 арт. 130 КК за распальванне сацыяльнай варожасці па «справе Зельцэра» да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Іван Янчанка, асуджаны па ч. 1 арт. 130 КК за распальванне сацыяльнай варожасці па «справе Зельцэра» да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Наталля Таран, асуджана па ч. 1 арт. 368, ч. 2 арт. 367 і арт. 369 за абразу, паклёп у дачыненні да А. Лукашэнкі і абразу прадстаўніка ўлады да трох гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Віктар Несцераў, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Валерый Елісееў, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Віталь Прадыбайлаў, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Кірыл Давідзюк, узяты пад варту па арт. 370 за знявагу дзяржаўных сімвалаў;

Сяргей Кірэенка, узяты пад варту па арт. 130 ч. 1, 369 КК па «справе Зельцэра»;

Дзмітрый Рыбак, узяты пад варту па арт. 368, 369 КК за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады;

Алег Чычыкайла, узяты пад варту па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі;

Віталь Янчанка, узяты пад варту за збор і перадачу тэлеграм-каналу інфармацыі аб недахопах у працы сацыяльных аб'ектаў, а таксама ажыццяўляў фота- і відэа фіксацыю перамяшчэння ваеннай тэхнікі ў Гомельскай вобласці, якую перадаваў «экстрэмісцкім» каналам;

Андрэй Славашэвіч, узяты пад варту па арт. 370 КК за зламанае дрэўка дзяржаўнага сцяга.

«Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі», — адзначаюць праваабаронцы.

Праваабарончая супольнасць у чарговы раз заклікала ўлады прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.