Праваабаронцы «Вясны»: Мы абяцаем працягнуць сваю дзейнасць па барацьбе з катаваннямі

Учора Следчы камітэт афіцыйна адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фактах жорсткасці сілавікоў з пачатку выбарчай кампаніі. Ведамства лічыць, што прымяненне сілы было суразмерным і апраўданым.

img_20200816_183848_logo.jpg

Праваабаронцы «Вясны» пракаментавалі гэта рашэнне:

«Мы памятаем усё. Крыкі з-за плота ізалятараў, вар'яцтва ў вачах людзей, якія выйшлі з гэтага пекла, іх твары і вопратку ў крыві і брудзе. Бегаючыя вочы і маўчанне аднаго міліцэйскага начальніка і прарываючую агрэсію іншага, а галоўнае — мы ведаем, што пацярпелыя таксама памятаюць усё...

Мы абяцаем бясплатную юрыдычную дапамогу кожнаму, хто звернецца ў «Вясну» па дапамогу ў абскарджанні незаконных пастановаў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і падтрымку тым, хто гатовы дамагацца прыцягнення злачынцаў да адказнасці ў рамках універсальнай юрысдыкцыі, знаходзячыся ў Літве...

Мы выйграем гэтую вайну за сумленную гісторыю жніўня 2020 года, мы захаваем імёны ахвяраў і імёны карнікаў. У гісторыі знойдзецца месца і нам, і тым, хто плюнуў у твар суграмадзянам, якія звярнуліся па дапамогу і абарону, і растаптаў іх надзею на справядлівасць...

Абавязак перад ахвярамі катаванняў не дасць нам спыніцца, нават калі нас, "Вясну", будуць працягваць пераследаваць памагатыя тых, хто абвясціў вайну свайму народу».