У Брэсце пакаралі бабулю і маці фігуранта справы аб масавых беспарадках
Берасцеец 18-гадовы Алег Юраў абвінавачваўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках — па ч. 2 арт. 293 КК. Хлопец быў не пад вартай, а пад асабістым паручыцельствам родных.

У адзін з дзён суда над чацвёртай групай абвінавачаных ва ўдзеле ў "беспарадках" у Брэсце 10 жніўня 2020 года Юраў на пасяджэнне не прыйшоў. Хлопца абвясцілі ў вышук. На судзе ён больш не з'яўляўся.
25 жніўня года асудзілі маці Алега і бабулю: абодвум далі па 150 базавых за парушэнне ўмоў паручыцельства (у суме гэта 8700 рублёў, ці амаль 3.5 тысячы долараў!), паведамляе Берасцейская вясна.
Рашэнне вынес суддзя Грушко. Інтарэсы дзяржабвінавачання прадстаўляў Бараноўскі.